Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 жніўня 2017, 18:47
Мікалай Шарснёў

У райцэнтрах павінны быць усе ўмовы для развіцця дзяцей

Мікалай Шарснёў

У райцэнтрах павінны быць створаны ўсе ўмовы для якаснага навучання, усебаковага развіцця і камфортнага жыцця дзяцей. Гэта адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, які праінспектаваў 10 жніўня ход падрыхтоўкі Дуброўна да рэгіянальных "Дажынак", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар падкрэсліў, што ў рэгіёне ўдзяляецца пільная ўвага падрыхтоўцы райцэнтраў да абласных "Дажынак". "Толькі сканцэнтраваўшы фінансы, можна сапраўды перабудаваць райцэнтр, істотна абнавіць яго і зрабіць больш сучасным. Гэту стратэгію мы ў Віцебскай вобласці будзем прадаўжаць", - сказаў Мікалай Шарстнёў.

Пры гэтым відавочна, што ў Дуброўне акцэнт зроблены на сацыяльную сферу з ухілам на стварэнне камфортных умоў для жыцця і развіцця дзяцей. Аб гэтым сведчыць пералік аб'ектаў, якія істотна абнаўляюцца і ўзводзяцца з нуля. Так на пустцы поўным ходам ідуць работы па мантажы абсталявання на сучаснай дзіцячай пляцоўцы. Дарэчы, гэты аб'ект самы чаканы і вельмі кантралюемы мясцовай дзетварой - не паспеюць будаўнікі ўстанавіць чарговую горку, як яе тут жа апрабоўваюць строгія маленькія кантралёры і іх бацькі.

Маштабныя будаўнічыя работы разгарнуліся ў сярэдняй школе нумар 1, дзіцячых садах, школе мастацтваў. "У развіцці райцэнтраў трэба рабіць стаўку на дзяцей. Гэта наша будучыня. Выхоўваць падрастаючае пакаленне адным толькі словам - немагчыма. Неабходна ствараць умовы, пачынаючы ад дзіцячага сада, школы, спартыўнага збудавання, музычнай школы, спартыўнай залы і інш. Вось гэта наша задача", - перакананы кіраўнік рэгіёна.

Абноўленыя аб'екты ў Дуброўне пачынаюць ужо здавацца ў строй - завершаны работы на аўтастанцыі, частцы жылых дамоў. На некаторых адрамантаваных будынках з'явіўся нацыянальны арнамент, што, безумоўна, упрыгожвае горад і надае яму свой непаўторны каларыт.

Да свята ўраджаю засталося не так шмат часу (паводле папярэдняй інфармацыі, "Дажынкі" пройдуць у канцы верасня), таму будаўнікам трэба паспяшацца. Асабліва шмат нараканняў на работу Аршанскага будтрэста нумар 18, які ажыццяўляе капітальны рамонт і мадэрнізацыю школы, а таксама вядзе абнаўленне дзіцячых садоў. "Гэтыя аб'екты мы абавязкова павінны ўвесці да першага верасня, застаецца літаральна 20 дзён. Пры гэтым аб'ём работ вельмі вялікі, а людзей працуе відавочна недастаткова. Ужо з гэтага дня будуць прыняты ўсе меры для таго, каб павялічыць колькасць занятых і выканаць увесь комплекс работ ва ўстаноўленыя тэрміны", - падкрэсліў губернатар. Кіраўнік будаўнічай арганізацыі запэўніў, што ўсё так і будзе - школа і дзіцячыя сады будуць здадзены ў тэрмін.

Мікалай Шарстнёў дадаў, што ў Дуброўне будуць дадаткова выкананы раней незапланаваныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі дзіцячага садка, стварэнні камфортных умоў у месцах адпачынку (тэрасы, альтанкі, навесы).

Да канца жніўня плануецца завяршыць і цэнтральную гарадскую плошчу. Рамонтныя работы ідуць таксама ва ўстановах аховы здароўя, фізкультуры і спорту, гандлю. На новых плошчах (у прыбудове будынка райвыканкама) размесціцца ЗАГС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі