Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 сакавіка 2017, 17:05
Міхаіл Мясніковіч

У рабоце Беларусі і Сусветнага банка патрэбны новы парадак дня

Міхаіл Мясніковіч
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

У рабоце Беларусі і Сусветнага банка патрэбны новы парадак дня. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 28 сакавіка на сустрэчы з дэлегацыяй СБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У прынцыпе, мы задаволены работай з групай Сусветнага банка. Вядома, хацелася б большага, але я думаю, што наша сустрэча і ваш візіт у цэлым будуць садзейнічаць таму, каб мы адкрывалі больш сістэмных сумесных праектаў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

"Мне здаецца, у рабоце з Беларуссю патрэбны нейкі новы парадак дня, я сказаў бы, абсалютна новы напрамак", - адзначыў старшыня верхняй палаты парламента. У прыватнасці, ён прапанаваў падумаць над праектамі ў галіне электрычнага транспарту. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, цяпер усё больш увагі ўдзяляецца тэхналогіям і абсталяванню для забеспячэння здароўя чалавека. "Таму пытанні, якія датычацца біяпрэпаратаў, ствалавых клетак, цэнтраў трансплантацыі органаў чалавека, стварэння ўсёй гэтай біяінфраструктуры маглі б быць вельмі цікавымі і для Сусветнага банка, і для нашай краіны, тым больш у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - лічыць спікер.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі