Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 кастрычніка 2016, 18:35
Ігар Бузоўскі

У маладзёжным руху Беларусі важна захаваць пераемнасць

Ігар Бузоўскі
Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

У маладзёжным руху Беларусі важна захаваць пераемнасць. Аб гэтым заявіў 28 кастрычніка ў час пасяджэння клуба "Адкрыты дыялог" намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрыты дыялог" на тэму "Маладзёжны рух - традыцыі і будучыня" праходзіць напярэдадні 98-годдзя Усесаюзнага камсамола. Ён сабраў актывістаў БРСМ і ветэранаў маладзёжнага руху краіны, якія ў свой час узначальвалі камсамол Беларусі і беларускую піянерыю.

Паводле слоў Ігара Бузоўскага, сёння ў свеце па-рознаму ставяцца да ідэй камсамола, а там было нямала добрага. Ёсць меркаванні, што трэба змяніць падыходы ў маладзёжнай палітыцы, перайсці да самакіравання. "Важна захаваць пераемнасць традыцый, адстаяць базавыя каштоўнасці, такія як сям'я, патрыятычнае выхаванне, напоўніць іх новым зместам, які адпавядае духу часу", - адзначыў ён.

На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, моладзь павінна больш актыўна адстойваць гэтыя ідэі, гаварыць аб іх, паколькі апошнім часам усё часцей традыцыйныя каштоўнасці ставяцца пад сумненне. І "Адкрыты дыялог" зарэкамендаваў сябе добрай пляцоўкай для абмену вопытам прадстаўнікоў розных пакаленняў.

Старшыня Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры Цэнтральным камітэце БРСМ Аляксей Крыўдзенка таксама падкрэсліў неабходнасць пры фарміраванні арыенціраў сучаснага юнацтва ўлічваць набыты камсамолам вопыт.

Ідэя стварэння дыскусійнай пляцоўкі на пастаяннай аснове ў фармаце клуба прагучала ў час аднайменнага праекта БРСМ на рэспубліканскім спартыўна-адукацыйным фестывалі "Алімпія". Першае пасяджэнне клуба "Адкрыты дыялог" адбылося ў пачатку верасня ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі