Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 жніўня 2016, 09:28
Ігар Бузоўскі

У людзей павінен выпрацоўвацца імунітэт для абароны ад "віруснага" кантэнту

Ігар Бузоўскі
Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі лічыць, што імунітэт у людзей павінен выпрацоўвацца і ў інфармацыйным полі для абароны ад "віруснага" кантэнту. Аб гэтым ён заявіў у час адкрытага дыялогу "Моладзь і палітыка: формула адказнасці" на фестывалі "Алімпія-2016" у Валожынскім раёне, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба, каб быў сфарміраваны імунітэт, у тым ліку на інфармацыйнай пляцоўцы - імунітэт, які павінен абараняць нашу краіну, наш мозг, нашы каштоўнасці і ідэалы", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, агароджваць сябе ад "вірусных" сайтаў, каналаў і непажаданай інфармацыі могуць самі людзі, калі сапраўды гэтага захочуць. "Ні ў якім разе нельга распісвацца ва ўласным бяссіллі, у тым ліку на гэтых інфармацыйных пляцоўках. На выклікі часу можна і трэба рэагаваць, а не замяшчаць гэта паняццем "дэмакратыя", - перакананы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі