Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 лютага 2018, 09:09
Міхаіл Орда

У кожнага чалавека асаблівая адказнасць перад малой радзімай

Міхаіл Орда
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

У кожнага чалавека, незалежна ад пасады і звання, асаблівая адказнасць перад малой радзімай. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда ў час сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Тэма ўрбанізацыі актуальна для ўсяго свету. Але сусветны вопыт паказвае, што толькі гарманічнае развіццё ўсёй тэрыторыі краіны можа забяспечыць яе працвітанне і дастойны ўзровень жыцця для ўсіх грамадзян, адзначыў Міхаіл Орда. Міжнародная арганізацыя працы адной з абавязковых умоў для забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця для кожнага называе ўстойлівае развіццё гарадоў і населеных пунктаў.

"У сувязі з гэтым абвяшчэнне Года малой радзімы мае асаблівае значэнне і можа стаць імпульсам для развіцця рэгіёнаў. Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі кожны, незалежна ад звання і пасады, зробіць што-небудзь карыснае і важнае для свайго роднага краю. Тут не можа быць малой або вялікай дапамогі - уклад кожнага з нас прынясе свой рэзультат", - сказаў старшыня ФПБ.

Міхаіл Орда падкрэсліў асаблівую ролю моладзі ў развіцці малых населеных пунктаў. "Менавіта энергія, сілы і запал маладых людзей могуць надаць новы імпульс развіццю іх малой радзімы. Тым больш што сёння ў выпускнікоў устаноў адукацыі ёсць усе магчымасці для прафесійнай рэалізацыі і ў малых, і ў вялікіх гарадах", - сказаў ён. Тым больш нямала прыкладаў, калі маладыя людзі развіваюць сваю ўласную справу на малой радзіме, становяцца паспяховымі кіраўнікамі прадпрыемстваў.

Федэрацыя прафсаюзаў заўсёды падтрымлівала праекты, накіраваныя на развіццё сацыяльна-эканамічнага, культурнага патэнцыялу рэгіёнаў. Адным з такіх знакавых праектаў мінулых гадоў стала акцыя "Мы - разам!", якая за два гады была рэалізавана ва ўсіх раёнах краіны. У ходзе акцыі адбылося ўшаноўванне лепшых прадстаўнікоў розных прафесій, працоўных дынастый у рэгіёнах. Тым самым арганізатары імкнуліся выказаць удзячнасць людзям за якасную працу і адзначыць іх уклад у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі