Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
17 студзеня 2018, 18:33
Раман Матульскі

У грамадстве трэба фарміраваць разуменне прэстыжнасці вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцей

Раман Матульскі
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У грамадстве трэба фарміраваць разуменне прэстыжнасці вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Такое меркаванне выказаў на пасяджэнні круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Паводле яго слоў, гэта справа не аднаго дня, спатрэбіцца нямала часу. Аднак важна, каб фарміраваўся дух і было разуменне, што займацца вяртаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей прэстыжна. Прычым размова ідзе пра кожны маленькі гарадок, невялікія музеі, а не толькі пра вялікія ўстановы. Важна, каб у грамадстве такая ідэя ўмацавалася, тады можна гаварыць пра вяртанне гісторыка-культурных каштоўнасцей у дзяржаўным маштабе, лічыць Раман Матульскі.

Пры гэтым ён адзначыў, што да рэалізацыі некаторых праектаў выказваюць інтарэс прыватныя структуры. На гэты момант прапрацоўваецца шэраг ідэй, якія могуць быць рэалізаваны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Як адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, удзел у вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей павінен стаць сапраўды прэстыжным. "Нам трэба ўключыць грамадскі рэсурс. Але неабходна захоўваць умову: калі калекцыянер дорыць прадмет, то ён павінен знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі, а не ў фондах ляжаць. Такія калекцыянеры ёсць і ў Беларусі. І тут справа не ў грашах, а ў механізме паказу пасля атрымання артэфакта", - сказаў ён.

На думку гендырэктара НММ, неабходна актыўна працаваць з людзьмі, калекцыянерамі, заахвочваць іх, у тым ліку даваць дзяржаўныя ўзнагароды нашым калегам за мяжой, "паколькі мы вяртаем свае скарбы".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі