Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
07 ліпеня 2017, 16:02
Крысцін Мутанен

У Беларусі жанчыны адыгрываюць значную ролю ў палітыцы і эканоміцы

Крысцін Мутанен
Старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе

У Беларусі жанчыны адыгрываюць значную ролю ў палітыцы і эканоміцы. Такое меркаванне выказала 7 ліпеня журналістам старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Крысцін Мутанен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На палях сесіі ПА АБСЕ 7 ліпеня адбыўся дзелавы абед, у час якога абмяркоўваліся гендарныя пытанні, а таксама быў прадстаўлены беларускі вопыт у дасягненні гендарнай роўнасці. Крысцін Мутанен адзначыла, што "ў Беларусі жывуць і працуюць вельмі моцныя жанчыны", яны адыгрываюць значную ролю як у палітыцы, так і ў эканоміцы. Напрыклад, дэпутацкі корпус прыкладна на трэць складаецца з жанчын, а сярод занятага ў эканоміцы насельніцтва на іх долю прыпадае 50 працэнтаў.

У час дзелавога абеда абмяркоўваліся перспектывы дасягнення гендарнай роўнасці ў сферы дзяржаўнага кіравання. "Нам усім неабходны баланс паміж мужчынамі і жанчынамі ва ўладзе", - адзначыла ў сувязі з гэтым Крысцін Мутанен. Яна дадала, што жанчыны і мужчыны валодаюць аднолькавымі магчымасцямі ў працаўладкаванні, адукацыі і іншых сферах і гэтак жа, нараўне, павінны прымаць рашэнні па важных геапалітычных пытаннях.

Летняя сесія ПА АБСЕ праходзіць у Беларусі па 9 ліпеня.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі