Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 студзеня 2017, 18:30
Наталля Качанава

У Беларусі вялікі патэнцыял для развіцця турызму

Наталля Качанава

У Беларусі вялікі патэнцыял для развіцця турызму. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас выдатны турыстычны патэнцыял, у тым ліку ў галіне аграэкатурызму, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Тыя, хто прыязджае ў нашу краіну, адзначаюць, якая яна чыстая, дагледжаная, тут добрыя і адкрытыя людзі".

На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, доля паслуг, у тым ліку турыстычных, у ВУП Беларусі можа быць большай. "Гэта ж тое, на чым сёння мы можам зарабляць", - адзначыла яна.

Чакаецца, што прыцягненню дадатковых патокаў турыстаў будзе садзейнічаць увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як пяць сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі