Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 лістапада 2017, 09:50
Тэадор-Віярэл Мелешкану

У Беларусі і Румыніі добрыя перспектывы для ўсебаковага развіцця супрацоўніцтва

Тэадор-Віярэл Мелешкану

Беларусь і Румынія маюць добрыя перспектывы для ўсебаковага развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў 9 лістапада міністр замежных спраў Румыніі Тэадор-Віярэл Мелешкану ў час урачыстых мерапрыемстваў у гонар 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Румыніяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падзяляем погляд на тое, што ў нас добрыя перспектывы, каб паглыбіць дыпламатычныя кантакты, супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, асабліва ў двухбаковым гандлі, міжпарламенцкія кантакты", - сказаў Тэадор-Віярэл Мелешкану.

Закранаючы развіццё супрацоўніцтва ў сферы мастацтва, дыпламат канстатаваў, што многія беларускія і румынскія ўстановы культуры даўно наладзілі цеснае ўзаемадзеянне. "Няма патрэбы адзначаць тую карысць, якую прыносіць паглыбленне нашага супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Яно дапамагае ўмацоўваць сувязі паміж нашымі людзьмі, якія падзяляюць адны і тыя ж каштоўнасці", - звярнуў увагу міністр.

Тэадор-Віярэл Мелешкану таксама заклікаў беларускі бок скарыстацца перавагамі, якія даюць шматбаковыя і двухбаковыя праекты, прапануемыя "Усходнім партнёрствам" у рамках Еўрапейскай палітыкі суседства. "Асабліва ў кантэксце старшынства Румыніі ў першай палове 2019 года ў Савеце Еўрапейскага саюза", - дадаў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі