Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
16 верасня 2016, 20:04
Ігар Петрышэнка

Цеснае галіновае супрацоўніцтва ў СНД дае магчымасць прымаць канкрэтныя крокі

Ігар Петрышэнка
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

Цеснае галіновае супрацоўніцтва ў СНД дае магчымасць прымаць канкрэтныя крокі ў розных сферах. Аб гэтым заявіў 16 верасня журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хочацца адзначыць цеснае галіновае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках, якое вядзецца ў СНД. Гэта больш як 35 органаў галіновага супрацоўніцтва, дзе засядаюць міністры нашых краін і разглядаюць актуальныя праблемы ўземадзеяння, намячаюць канкрэтныя планы дзейнасці ў тых ці іншых сферах", - сказаў Ігар Петрышэнка.

У прыватнасці, краіны супрацоўнічаюць у сферы чыгуначных і авіяцыйных транспартных зносін, барацьбы са злачыннасцю, тэрарызмам, незаконнай міграцыяй. "Для таго, каб эфектыўна змагацца з транснацыянальнай злачыннасцю, трэба весці зладжаную сумесную работу", - дадаў пасол.

Вельмі шырокі спектр супрацоўніцтва на прасторы СНД - у сферах культуры, адукацыі і аховы здароўя. "Усё тое, што нас звязвае і хвалюе ў паўсядзённым жыцці, асабліва з нашымі бліжэйшымі суседзямі, знаходзіцца ў полі зроку шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - звярнуў увагу дыпламат.

Пасол выказаў упэўненасць, што 25-ы юбілейны саміт СНД, які адбыўся ў Бішкеку, надасць дадатковы імпульс рабоце ўсіх структур і органаў, якія задзейнічаны на пляцоўцы Садружнасці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі