Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 ліпеня 2017, 15:33
Ірына Наркевіч

Трэба прымаць усе меры для развіцця бізнесу ў вёсцы

Ірына Наркевіч

Для развіцця бізнесу ў вёсцы трэба прымаць усе магчымыя меры. Аб гэтым заявіла 27 ліпеня журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прымаць усе меры для развіцця бізнесу ў вёсцы. Вёску пакінуць нельга - гэта нашы людзі", - адзначыла Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, цяпер сітуацыя ў вёсцы з пункту гледжання гандлю, бытавых паслуг няпростая. "Даходнасць невысокая, кожны трэці ў вёсцы - пенсіянер. Зразумела, якая спажывецкая актыўнасць. Але спажыўкааперацыя выконвае сваю сацыяльную функцыю. Цяпер вызначаецца механізм, як не атрымаць страты ў вёсцы, як мець магчымасць там развіваць бізнес", - растлумачыла намеснік міністра.

Яна адзначыла, што МАРГ падрыхтавала праект указа, накіраваны на развіццё прадпрымальніцтва ў малых гарадах і ў вёсцы, які прадугледжвае істотныя прэферэнцыі для тых, хто плануе развіваць сваю справу ў такіх населеных пунктах.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі