Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 красавіка 2018, 13:36
Міхаіл Гусман

Супрацоўніцтва інфармагенцтваў ва ўмовах сучасных выклікаў павінна ўмацоўвацца

Міхаіл Гусман
Першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС

Міжнароднае супрацоўніцтва інфармагенцтваў ва ўмовах сучасных выклікаў павінна ўмацоўвацца. Такое меркаванне выказаў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман, які ўдзельнічае ў рабоце ХХIV пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД (Інфармсавета СНД) у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Гусман адзначыў, што сёння ва ўмовах выклікаў, разнастайных укідванняў хлуслівай, бруднай інфармацыі дзейнасць дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў мае велізарнае значэнне. "Ад прафесіяналізму журналістаў залежыць прафесійная рэпутацыя. Важна, каб інфармацыя была дакладнай, адказнай, да нашага слова прыслухоўваюцца", - сказаў ён.

У сучасным свеце інфармацыйнага процістання роля СМІ вельмі важная. "Сёння назіраецца небяспечная актыўнасць нашых апанентаў на інфармацыйным полі. Некаторыя сілы спрабуюць пасеяць варожасць паміж нашымі народамі. Гэта датычыцца многіх сфер: палітыкі, эканомікі і іншых. У гэтым плане міжнароднае супрацоўніцтва становіцца неабходным", - перакананы першы намеснік гендырэктара ТАСС. Так, шмат гадоў прадаўжаецца супрацоўніцтва ТАСС і БЕЛТА, якое, паводле ацэнкі Міхаіла Гусмана, з'яўляецца адным з самых магутных прафесійных інфармагенцтваў у СНД.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі