Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 снежня 2017, 12:13
Анатоль Савянок

Стварыць канкурэнтны прадукт можна толькі сумеснымі намаганнямі работнікаў вытворчасці і вучоных

Анатоль Савянок

Поспех дзейнасці суб'ектаў гаспадарання на знешніх рынках шмат у чым вызначаецца ўзроўнем тэхналагічнасці прадукцыі, што пастаўляецца імі на экспарт. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА генеральны дырэктар ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" Анатоль Савянок. Ён узначаліць дэлегацыю прадпрыемства, якая прыме ўдзел у рабоце II З'езда вучоных Беларусі.

Паводле слоў субяседніка, стварыць высакаякасны, а тым больш інавацыйны прадукт, які будзе канкурэнтным на сусветных рынках, магчыма толькі сумеснымі намаганнямі работнікаў вытворчасці і вучоных. Менавіта актыўная навукова-даследчая дзейнасць на БМЗ дае магчымасць пастаянна пашыраць лінейку выпускаемай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. "Выручка ад рэалізацыі прадукцыі нашага прадпрыемства, якая з пачатку года адгружалася ў больш як 50 краін свету, ужо перасягнула паказчык у памеры $1 млрд. Пры гэтым доля інавацыйнай прадукцыі ў гэтым аб'ёме складае 25 працэнтаў", - адзначыў Анатоль Савянок.

Напрыклад, вытворчасць металакорду, аднаго з самых высокатэхналагічных відаў прадукцыі БМЗ, таксама з'яўляецца вынікам агульнай работы завадчан, заказчыкаў і вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сумесна імі была распрацавана тэхналогія вытворчасці звышвысокатрывалага і ультравысокатрывалага металакорду, якая стала прарыўной і дае магчымасць заводу паспяхова канкурыраваць на сусветных рынках. Тое ж самае можна сказаць і пра развіццё вытворчасці дроту РМЛ (для рукавоў высокага ціску), дроту для бартавых кольцаў.

Асваенне новых экспартна арыентаваных відаў прадукцыі ў сортапракатным цэху нумар 2, уведзеным у строй у 2015 годзе, стала магчымым таксама дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню навукі і вытворчасці - завод змог выйсці на рэалізацыю прадукцыі для такіх прэміяльных сегментаў сусветнага рынку, як аўтамабілебудаванне, вытворчасць падшыпнікаў і г.д.

Акрамя таго, на заводзе распрацаваны і паспяхова ўкаранёны ўласныя ўнікальныя тэхналогіі вытворчасці труб для эксплуатацыі (нафта- і газаздабычы) ва ўмовах Крайняй Поўначы, а таксама для гідраразрыву пластоў пры нафтаздабычы, металакорду для суцэльнаметалічных звышбуйнагабарытных шын для кар'ерных самазвалаў.

На працягу больш як 30-гадовай гісторыі прадпрыемства актыўна ўзаемадзейнічае з айчыннымі і замежнымі навуковымі ўстановамі, займаецца навукова-даследчай дзейнасцю ў галіне металургіі. Гэта пацвярджае і пасведчанне аб акрэдытацыі БМЗ у якасці навуковай арганізацыі, якое прысвоіў прадпрыемству Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і НАН Беларусі ў пачатку 2017 года, расказаў Анатоль Савянок.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі