Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 верасня 2017, 16:43
Іван Наскевіч

Следчы камітэт дабіўся поспехаў у раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў

Іван Наскевіч

Следчы камітэт дабіўся пэўных поспехаў у раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў. Такое меркаванне 26 верасня журналістам выказаў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Следчы камітэт створаны ў 2012 годзе. Яму былі перададзены ўсе нераскрытыя крымінальныя справы, якія і знаходзіліся ў тэрмінах даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці. "Такіх спраў аказалася 325 тыс. З таго моманту мы праводзім планамерную работу па раскрыцці гэтых злачынстваў. Лічым, што дабіліся пэўных поспехаў. Раскрыта каля 50 працэнтаў злачынстваў мінулых гадоў", - сказаў Іван Наскевіч. За гэтыя гады раскрыта больш за 100 забойстваў, 150 згвалтаванняў і каля 500 злачынстваў, звязаных з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пры гэтым застаюцца пакуль нераскрытымі каля 175 тыс. крымінальных спраў, з якіх каля 72 працэнтаў - гэта крадзяжы.

За восем месяцаў 2017 года падраздзяленні Следчага камітэта ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў раскрылі 1261 злачынства мінулых гадоў. Колькасць завершаных крымінальных спраў гэтай катэгорыі расце ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. "Раскрыццё злачынстваў мінулых гадоў і прыцягненне вінаватых да адказнасці - найбольш ярка ілюструе выкананне такіх прынцыпаў, як няўхільнасць крымінальнай адказнасці, справядлівасці і роўнасці перад законам", - падкрэсліў старшыня Следчага камітэта.

Адным з важнейшых аспектаў у паспяховым раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў Іван Наскевіч назваў канструктыўнае ўзаемадзеянне з праваахоўнікамі іншых краін. У якасці прыкладу ён прывёў справу маньяка Алега Беднякова, які ажыццявіў серыю згвалтаванняў у Беларусі і Расіі. Выйсці на маньяка ўдалося дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню беларускіх і расійскіх праваахоўнікаў. Ім удалося даказаць яго дачыненне да больш як 80 згвалтаванняў на тэрыторыі дзвюх краін. У снежні 2016 года Брэсцкі абласны суд прыгаварыў Алега Беднякова да 18 гадоў пазбаўлення волі.

26 верасня ў Следчым камітэце праходзіў вучэбна-метадычны семінар па пытаннях расследавання злачынстваў мінулых гадоў. У ім прымалі удзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі СК Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі. Семінар накіраваны на ўдасканаленне работы па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў, узаемавыгадны абмен вопытам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі