Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Працэсія Божага цела ў Мінску
Учора 11:40 Фотарэпартаж
Усе навіны
Ігар Карпенка

Школа і бацькі не павінны пакідаць дзіця сам-насам з праблемай

Меркаванні 17.03.2017 | 16:23
Ігар Карпенка Ігар Карпенка Міністр адукацыі Беларусі

Школа і бацькі не павінны пакідаць дзіця сам-насам з праблемай. Такое меркаванне журналістам 17 сакавіка выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, які прыняў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе аб удасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў сістэме адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жыццё не стаіць на месцы, з'яўляюцца новыя выклікі. Мы бачым гэтыя праявы ў інтэрнэце, у сацыяльных сетках, дзе дзяцей падштурхоўваюць да суіцыдальных учынкаў. Гэта праблема не толькі і не столькі праваахоўных органаў. Чаму так адбываецца? Дзіця прадастаўлена само сабе, яно не знаходзіць разумення ў сям'і, у педагога і спрабуе вырашыць праблемы, з якімі сутыкнулася, сам-насам", - адзначыў Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што сістэма адукацыі і бацькі павінны кансалідаваць намаганні, каб дзіця разумела, што яно можа вырашыць з імі любую праблему, а не замыкацца ў сабе, і не падвяргалася інфармацыйнаму насіллю ў інтэрнэце.

Актыўна абмяркоўваецца шосты школьны дзень. Некаторыя бацькі кажуць, што дзіцяці неабавязкова ісці ў школу, лепш адвезці яго на экскурсію або аквапарк. "Гэта цудоўна. Але колькі ў нас сем'яў, якія не могуць паехаць? Або могуць, але бацькі не вязуць, і дзеці прадастаўлены самі сабе", - адзначыў Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што ўнесены змяненні ў арганізацыю шостага школьнага дня. Па суботах праводзяцца кансультацыі бацькоў па пытаннях навучання і выхавання. Магчыма, з'явяцца тут і новыя метады работы.

Закранута была і тэма навукова-метадычнага забеспячэння праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі. "Для нас гэта вельмі важна і ў тым плане, каб не толькі ідэолагі і выхавальнікі, але і педагогі-прадметнікі ўключыліся ў гэту работу. Не трэба забываць, што мы не проста павінны даваць веды дзіцяці, але ў першую чаргу бачыць асобу, якая заўтра прыйдзе ў сучасную беларускую дзяржаву і будзе забяспечваць яе паэтапнае развіццё", - падкрэсліў міністр.

У Гродне 17 сакавіка прайшоў семінар-нарада "Шляхі ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь". Галоўная мэта мерапрыемства - выпрацоўка інавацыйных форм узаемадзеяння органаў выканаўчай улады, устаноў адукацыі ўсіх узроўняў, масмедыя, грамадскіх аб'яднанняў у арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з дзецьмі і моладдзю, а таксама вызначэнне далейшых шляхоў іх супрацоўніцтва ў сучасных умовах.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.