Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 сакавіка 2018, 13:36
Васіль Жарко

Рост зарплат у сацыяльнай сферы магчымы за кошт развіцця пазабюджэтнай дзейнасці

Васіль Жарко

Рост зарплат у сацыяльнай сферы магчымы за кошт развіцця пазабюджэтнай дзейнасці. Такое меркаванне 3 сакавіка выказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі 2 сакавіка ў час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама запатрабаваў павялічыць зарплату работнікам сацыяльнай сферы і галіны культуры. "Ва ўрадзе разумеюць, што ў сацыяльнай сферы заработная плата павінна быць павышана: настаўнікам, работнікам культуры, сацыяльных паслуг. Дасягнуць гэтага можна за кошт разумнай аптымізацыі ў такіх галінах, але без урону аказанню паслуг, неабходна развіваць пазабюджэтную дзейнасць. Напрыклад, сацыяльная сфера ў мінулым годзе зарабіла Br1,5 млрд ад такой дзейнасці. У гэтым годзе прагназуем павелічэнне даходаў, што з'яўляецца таксама адной з крыніц павышэння заработнай платы ў сацыяльнай сферы", - расказаў Васіль Жарко.

Аляксандр Лукашэнка ў час справаздачы назваў рост цэн праблемай нумар адзін для насельніцтва. "Рост цэн недапушчальны. Заработная плата пакуль павышаецца нязначна, таму не павінна быць спасылак, што інфляцыя. Прэзідэнт аргументавана запатрабаваў прыпыніць рост цэн", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Закранаючы медыцынскую сферу, ён адзначыў, што павышэння цэн на медыкаменты ў гэтым годзе не назіраецца, кошт медыцынскіх паслуг таксама захоўваецца. "Усё, што датычыцца нашых грамадзян, павінна быць аргументавана і (цэны павінны павышацца. - Заўвага БЕЛТА) з улікам росту заработнай платы", - заўважыў Васіль Жарко.

Намеснік прэм'ер-міністра расказаў таксама, што стварэнне рабочых месцаў прадоўжыцца, але акцэнт будзе зроблены на высокатэхналагічных галінах.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі