Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Аляксандр Турчын

Роля прадпрымальніцкіх аб'яднанняў у фарміраванні спрыяльнага бізнес-асяроддзя павінна ўзмацняцца

Меркаванні 20.11.2017 | 14:36
Аляксандр Турчын Аляксандр Турчын Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Роля прадпрымальніцкіх аб'яднанняў у фарміраванні спрыяльнага бізнес-асяроддзя павінна ўзмацняцца. Аб гэтым заявіў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын у час сустрэчы з лідарамі беларускіх бізнес-саюзаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт савета.

"Роля прадпрымальніцкіх аб'яднанняў у фарміраванні спрыяльнага бізнес-асяроддзя павінна ўзмацняцца. Гэта пойдзе на карысць усім - і прадпрымальнікам, і дзяржаве. Але пакуль у мяне няма дакладнага разумення існуючай структуры дзелавой супольнасці: у краіне зарэгістравана каля 60 бізнес-аб'яднанняў, але не зусім зразумела, прадстаўнікамі чыіх інтарэсаў яны з'яўляюцца. Гэта галіновыя, рэгіянальныя або шматфункцыянальныя аб'яднанні? Меркаванне якой колькасці суб'ектаў яны выказваюць?" - звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Аляксандр Турчын.

Ён таксама адзначыў, што Савет па развіцці прадпрымальніцтва гатовы абмяркоўваць і ўдзельнічаць у выпрацоўцы і рэалізацыі мер, неабходных для таго, каб як мага большая колькасць беларускіх суб'ектаў гаспадарання былі аб'яднаны ў асацыяцыях і саюзах. Гэта павысіць якасць дыялогу дзяржавы і бізнесу, узмоцніць экспертны складнік дзелавой супольнасці.

У якасці мер, здольных забяспечыць развіццё прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, былі названы такія, як прадастаўленне льгот па арэнднай плаце; магчымасць абароны інтарэсаў членаў арганізацый у судах: спрашчэнне парадку прыцягнення міжнароднай тэхнічнай дапамогі; магчымасць аказання камерцыйных паслуг (кансультаванне, навучанне і інш.); аднясенне сум членскіх узносаў на сабекошт.

Таксама былі абмеркаваны пытанні ўзмацнення каардынацыі дзейнасці саюзаў і асацыяцый.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі.