Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 мая 2017, 11:11
Людміла Дабрыніна

Рэспубліканскі бюджэт-2018 будзе збалансаваным і накіраваны на развіццё эканомікі

Людміла Дабрыніна
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах

Рэспубліканскі бюджэт на 2018 год будзе збалансаваным і накіраваны на развіццё эканомікі. Такое меркаванне выказала 18 мая журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэт будзе збалансаваным,накіраваны на развіццё эканомікі, павышэнне інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, на выкананне асноўных абавязацельстваў, якія неабходна выконваць перад насельніцтвам, а таксама на вырашэнне агульных задач, якія стаяць перад эканомікай", - заўважыла парламентарый.

Яна нагадала, што ў краіне вызначаны меры ў галіне бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, яны прадугледжаны Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця. "У гэтым напрамку мы і павінны рухацца, не павялічваючы падатковую нагрузку", - упэўнена Людміла Дабрыніна.

Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што неабходна шукаць рэзервы ў эканоміцы, таму што без павелічэння даходнай часткі бюджэту складана выконваць абавязацельствы, што датычацца, перш за ўсё, павышэння заработнай платы ў бюджэтнай сферы, выканання праграм з дзяржаўнай падтрымкай. "Такім чынам, мы павінны працаваць на развіццё эканомікі і павелічэнне даходаў", - адзначыла старшыня пастаяннай камісіі.

Падрыхтоўка праекта рэспубліканскага бюджэту на 2018 год ужо вядзецца, дэпутаты працуюць у складзе міжведамаснай групы па выпрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, а таксама ўносяць прапановы непасрэдна па праекце бюджэту.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёння праходзіць семінар на тэму "Арганізацыя бюджэтнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь". Удзел у ім акрамя дэпутатаў прымаюць прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства па падатках і зборах, Камітэта дзяржкантролю.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі