Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
13 лютага 2019, 18:35
Наталля Качанава

Работа са зваротамі грамадзян - важнейшы паказчык даверу насельніцтва органам улады

Наталля Качанава

Работа са зваротамі грамадзян з'яўляецца адным з важнейшых паказчыкаў даверу насельніцтва мясцовым органам улады. Такое меркаванне выказала 13 лютага кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў Оршы на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама па пытанні развіцця Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, колькасць зваротаў грамадзян у Аршанскі райвыканкам за мінулы год зменшылася, але пры гэтым на 25 працэнтаў вырасла ў Адміністрацыю Прэзідэнта і на 17 працэнтаў - у Віцебскі аблвыканкам. "Гэта сведчыць аб тым, што да вас людзі не ідуць, яны адразу звяртаюцца ў вышэйстаячыя інстанцыі. І такая ж тэндэнцыя захоўваецца ў студзені бягучага года. Значыць, няма даверу да мясцовых органаў улады, не чуюць на месцах. Больш таго, такім стаўленнем да людзей вы падводзіце рэспубліканскія органы ўлады", - канстатавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, звяртаючыся да кіраўніцтва райвыканкама.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на неабходнасці сур'ёзнага стаўлення да гэтай работы. "Пастаўце прамы тэлефон, сустракайцеся з людзьмі, размаўляйце з імі. Вы пачуеце, чым яны жывуць, што іх хвалюе, дзе ёсць праблема", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі