Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 мая 2016, 14:43
Леанід Мартынюк

Пытанні экспарту і занятасці павінны стаць асноўнымі на Усебеларускім народным сходзе

Леанід Мартынюк
Старшыня камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама

Пытанні павелічэння экспарту і занятасці насельніцтва павінны стаць асноўнымі тэмамі на V Усебеларускім народным сходзе. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў удзельнік форуму, старшыня камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама Леанід Мартынюк.

"Безумоўна, хочацца даведацца аб напрамках, якія зададуць тон і рытм работы эканомікі і ўсяго народна-гаспадарчага комплексу на пяцігодку. Мяне ў першую чаргу цікавяць пытанні павелічэння экспарту нашай прадукцыі, якія будуць унесены прапановы па стымуляванні яго росту. Таксама адзін з важных напрамкаў - стварэнне рабочых месц, новых прадпрыемстваў, зніжэнне няпоўнай занятасці работнікаў", - сказаў Леанід Мартынюк.

Старшыня камітэта эканомікі адзначыў, што, нягледзячы на фінансавую нестабільнасць сусветных рынкаў і іншыя складанасці, Брэсцкая вобласць завяршыла папярэднюю пяцігодку дастойна. У прыватнасці, значных поспехаў рэгіён дабіўся ў сельскай гаспадарцы. Істотна абнавілася матэрыяльна-тэхнічная база аграпрамысловага комплексу. Мерапрыемствы далі магчымасць павысіць узровень земляробства і жывёлагадоўлі, нарасціць аб'ёмы сельгаспрадукцыі і павялічыць экспартныя пастаўкі.

"У комплексе і мадэрнізацыя, і актыўнае інвесціраванне ў галіну далі магчымасць за пяць гадоў забяспечыць прырост аб'ёмаў сельгаспрадукцыі больш як на 20 працэнтаў. У выніку яе экспарт павялічыўся ў 1,3 раза. На долю Брэсцкай вобласці прыпадае каля 27 працэнтаў ад экспарту харчовых тавараў у цэлым па рэспубліцы", - адзначыў Леанід Мартынюк.

V Усебеларускі народны сход адбудзецца 22-23 чэрвеня ў Мінску. Брэсцкую вобласць на форуме прадставяць 350 чалавек. Жыхары рэгіёна могуць адправіць свае пытанні, прапановы і пажаданні дэлегатам народнага веча ў аднайменным раздзеле на галоўных старонках сайтаў аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі