Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 ліпеня 2017, 19:36
Ігар Шуневіч

Прыёмы грамадзян важныя для ўдасканалення работы праваахоўных органаў

Ігар Шуневіч

Прыёмы грамадзян важныя для ўдасканалення работы праваахоўных органаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, які 12 ліпеня правёў асабісты прыём грамадзян у Савеце Міністраў.

"Сапраўды, мы не заўсёды кампетэнтныя на ўзроўні першай інстанцыі, і на гэта ёсць шмат прычын, у тым ліку нейкая прафесійная негатоўнасць да вырашэння вельмі складаных, часта застарэлых пытанняў. Асабістыя прыёмы, сустрэчы з людзьмі для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў заўсёды былі асноўнай формай атрымання інфармацыі. Любая дапамога грамадзян вітаецца, без прыцягнення грамадскасці, у прыватнасці, добраахвотных народных дружын, складана забяспечыць на належным узроўні правапарадак", - адзначыў Ігар Шуневіч.

Сустракаюцца і выпадкі фармалізму ў рабоце. У прыклад ён прывёў зварот адной з заяўніц, якую аштрафавалі за паркоўку на месцы для людзей з амежаванымі магчымасцямі, а на машыне проста дажджом змыла спецыяльную наклейку. "Работнікі праваахоўных органаў з пункту гледжання закона зрабілі правільна, але фармальна. З такімі фактамі трэба змагацца", - лічыць міністр.

У цэлым Ігар Шуневіч адзначыў станоўчую тэндэнцыю змяншэння зваротаў грамадзян у ведамства, у тым ліку абгрунтаваных. У той жа час некаторыя пытанні, якія паступаюць у час прамых ліній, асабістых прыёмаў, маюць даўнюю гісторыю або звязаны з міжасобаснымі ўзаемаадносінамі, і бывае складана аказаць садзейнічанне ў іх вырашэнні.

На прыёме ў Савеце Міністраў грамадзяне ўзнімалі тэмы абскарджання рашэнняў у частцы непрыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці службовых асоб за парушэнні тэхналогіі ўкладкі дарожнага пакрыцця, правамернасці арганізацыі адсялення жыхароў і зносу жылых дамоў, неналежнага выканання службовых абавязкаў работнікамі, умоў адбывання пакарання ў месцах пазбаўлення волі і інш.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі