Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 жніўня 2017, 13:12
Аляксандр Пазняк

Прамысловасць і сельская гаспадарка Аршанскага раёна павінны працаваць у цеснай узаемасувязі

Аляксандр Пазняк
Старшыня Аршанскага райвыканкама

Прамысловы комплекс і сельская гаспадарка Аршанскага раёна павінны працаваць у цеснай узаемасувязі. Аб гэтым сказаў у гутарцы з журналістамі новы старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пазачарговай сесіі Аршанскага райсавета 8 жніўня Аляксандр Пазняк зацверджаны на пасадзе старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта. Да гэтага ён быў памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці. Новага старшыню актыву Аршанскага раёна прадставіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.

Размаўляючы з журналістамі пасля сесіі, Аляксандр Пазняк падкрэсліў, што моцныя прамысловыя прадпрыемствы Аршанскага раёна, на жаль, не маюць дакладнага плана развіцця. "Неабходна выпрацаваць стратэгію для кожнага завода і ўсёй прамысловасці ў цэлым. Я яе бачу ва ўзаемасувязі з сельскай гаспадаркай, таму што, напрыклад, "Оршааграпраммаш" можа эфектыўна працаваць і прыносіць выгаду раёну, Віцебскай вобласці, краіне. Менавіта ў развіцці ўзаемасувязі сельскай гаспадаркі і прамысловасці я бачу кропку прыкладання сіл", - сказаў Аляксандр Пазняк.

Гаворачы непасрэдна аб сельскай гаспадарцы, новы кіраўнік раёна адзначыў высокі ўзровень земляробства. "Аршанскі раён у адрозненне, напрыклад, ад Расонскага або Шаркаўшчынскага даволі лаяльны да сельскагаспадарчых культур. Добры ўраджай - гэта вынік высокай бальнасці зямель і ўкладзенай працы людзей, - падкрэсліў Аляксандр Пазняк. - Але для раёна, як і для ўсёй вобласці, актуальная задача, якую паставіў Прэзідэнт на селектарнай нарадзе, - трэба перагледзець структуру пасяўных плошчаў. Тут павінна вырошчвацца тая культура, якая дае максімальную аддачу. Акрамя таго, для збожжавых павінен захоўвацца аптымальны севазварот. Усё гэта дасць вынік, і я абсалютна ўпэўнены, што Аршаншчына будзе лідарам".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі