Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 чэрвеня 2018, 17:53
Уладзімір Сямашка

Прамысловасць і навука ўнеслі значны ўклад у поспехі Беларусі ў аграрнай сферы

Уладзімір Сямашка

Прамысловасць і навука ўнеслі значны ўклад у поспехі Беларусі ў аграрнай сферы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў час цырымоніі афіцыйнага адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы адзначыць ролю прамысловасці ў поспехах Беларусі ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Уклад прамыслоўцаў у тым, што яны далі аграрыям сучаснае абсталяванне і новыя тэхналогіі. Прывяду некалькі лічбаў. У 1990-1991 гадах у сельгасвытворчасці Беларусі працавалі 1 068 тыс. чалавек. У мінулым годзе - 272 тыс., гэта значыць у чатыры разы менш, але пры гэтым выпусцілі прадукцыі ў два разы больш. Што датычыцца збожжавых, мы наблізіліся да 10 млн т, малочнай прадукцыі вырабляем у 1,7 раза больш, мясной прадукцыі - у 1,3 раза. Інакш кажучы, эфектыўнасць працы вырасла ў 5-6 разоў. У гэтым заслуга навукі і прамысловасці. Іх дасягненні нараўне з іншымі мерамі далі магчымасць зрабіць сельскагаспадарчую галіну экспартна арыентаванай", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018" адкрылася ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. Удзел у выстаўцы прымаюць 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя. Калектыўныя экспазіцыі прэзентавалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы Беларусі. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана.

Акрамя "Белагра-2018" у час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі