Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Год навукі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Мікалай Шчокін

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" арыентаваны на інтэлектуалізацыю грамадства

Меркаванні 13.12.2017 | 13:43

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" не толькі адлюстроўвае спецыфіку эканамічнага развіцця краіны ў будучым, але і захоўвае каштоўнасныя прыярытэты Беларусі першай палавіны XXI стагоддзя - ён арыентаваны на чалавека, развіццё яго асобаснага патэнцыялу і на інтэлектуалізацыю грамадства. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, дэлегат II З'езда вучоных Беларусі Мікалай Шчокін.

"Сёння пішацца новая кніга беларускай навукі. Сам фармат мерапрыемства прадэманстраваў адкрытасць дыялогу і адказнасць улады перад вучонымі і вучоных перад народам. Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040", як і праект рэзалюцыі з'езда даюць новы імпульс развіццю інтэлектуальнай Беларусі. Асабліва радуе, што пры прыкметным акцэнце на інавацыі і тэхналагічнасць закладзеныя ў стратэгіі інструменты грунтуюцца на лепшых традыцыях народа і айчыннай навукі. І ўсе перспектывы будучай ІТ-краіны перш за ўсё звязаны з чалавекам, з развіццём асобаснага патэнцыялу грамадзяніна, патрыёта і з агульнай інтэлектуалізацыяй грамадства", - адзначыў Мікалай Шчокін.

На яго думку, для выбудоўвання мадэлі будучага, заснаванага на сацыякультурным вопыце, асаблівасцях хрысціянскай цывілізацыі, у праекце стратэгіі асабліва важны раздзелы 3.3 "Сацыякультурны контур інтэлектуальнай эканомікі" і 4.1 "Развіццё кадравага патэнцыялу". "Менавіта ў гэтых раздзелах роля чалавека набывае асаблівы статус ва ўмовах, калі грамадства пастаянна мадэрнізуецца. Неабходна стварыць такую мадэль, якая аб'яднала б навуку і эканоміку на аснове традыцыйных маральных прынцыпаў. Бо вучоныя - гэта асаблівая каста нашага грамадства", - сказаў Мікалай Шчокін.

Сутнасць стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця краіны на доўгатэрміновы перыяд - выхад на новыя высокатэхналагічныя рынкі, павелічэнне навукаёмістасці ВУП, павышэнне рэзультатыўнасці даследаванняў. Усё гэта дасць магчымасць у будучым Беларусі адказваць на глабальныя выклікі. "Трэба навуковы патэнцыял акумуляваць і накіраваць на вырашэнне канкрэтных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Тут вельмі важны канструктыўны міжнародны дыялог па пытаннях навуковых даследаванняў, недапушчэнне ў гэтай сферы двайных стандартаў, павага нацыянальных і гістарычных асаблівасцей кожнай дзяржавы ў рэалізацыі навукова-тэхнічных і інавацыйных праграм і праектаў", - падкрэсліў субяседнік. Ён адзначыў асаблівую ролю, якая ў гэтых працэсах адводзіцца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, а таксама вядучаму адукацыйна-навуковаму цэнтру - Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.