Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 лістапада 2018, 19:03
Аляксандр Турчын

Прадказальнасць дзяржаўнай палітыкі - лепшы эканамічны курс для краіны

Аляксандр Турчын
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын лічыць прадказальнасць дзяржаўнай палітыкі лепшым варыянтам эканамічнага курсу краіны. Такое меркаванне ён выказаў 5 лістапада на "Кастрычніцкім эканамічным форуме" (KEF-2018), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне здаецца, што самы лепшы эканамічны курс - гэта курс прадказаны і прадказальны. Для бізнесу і грамадства ў цэлым няма нічога лепей за стабільнасць", - лічыць Аляксандр Турчын.

Першы намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для эфектыўнай работы эканомікі. Прадугледжаны і стабільнасць падатковай сістэмы, і падзел функцый уласніка і рэгулятара, і аптымізацыя сістэмы дзяржкіравання. Усе рашэнні прыняты, трэба проста іх рэалізоўваць, дадаў ён.

Ключавой кропкай, паводле слоў Аляксандра Турчына, павінна стаць разуменне таго, што патэнцыял традыцыйных галін эканомікі абмежаваны. І справа не ў тым, добра або дрэнна яны працуюць, справа ў глабальным змяненні структуры сусветнай эканомікі, якая натуральным чынам закранае і нашу краіну. "Таму мы робім стаўку на IT, hi-tech, менавіта таму мы вельмі сур'ёзна зоймемся галоўным - чалавечым капіталам, - заявіў першы віцэ-прэм'ер. - Калі ў Беларусі не захочуць заставацца таленавітыя людзі, нічога новага нас у будучым не чакае. Таму ключавым для развіцця краіны я асабіста бачу выкананне даручэння Прэзідэнта аб тым, каб зрабіць Беларусь краінай прывабнай для капіталу, для таленавітых людзей з усяго свету". Работа над выкананнем гэтага даручэння вядзецца вельмі сур'ёзная, у тым ліку ў супрацоўніцтве бізнес-супольнасці і Парка высокіх тэхналогій.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі