Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Баляслаў Пірштук

У Беларусі ствараюцца адны з лепшых умоў для развіцця ІТ і лічбавай эканомікі XXI стагоддзя

Меркаванні 14.03.2018 | 17:22
Баляслаў Пірштук Баляслаў Пірштук Віцэ-спікер старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

У Беларусі ствараюцца адны з лепшых умоў для развіцця IТ і лічбавай эканомікі XXI стагоддзя. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на міжнароднай канферэнцыі "Роля парламентарыяў у актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і культурных сувязей уздоўж Шаўковага шляху" ў Баку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У сваім выступленні на канферэнцыі Баляслаў Пірштук падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна пераглядае заканадаўства, каб стварыць у краіне адны з лепшых умоў для развіцця IТ і лічбавай эканомікі XXI стагоддзя. "У нас укараняюцца найноўшыя фінансавыя інструменты і тэхналогіі, якія даюць магчымасць прыцягваць капіталы і кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету", - сказаў віцэ-спікер.

Баляслаў Пірштук закрануў развіццё ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва і гандлёвых сувязей, адзначыўшы, што ініцыятыва стварэння Групы падтрымкі Шаўковага шляху ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, агучаная на 26-й штогадовай сесіі ў Мінску ў 2017 годзе, была вельмі своечасовай. "Яна дае нам дадатковы інструмент для ўзаемадзеяння ў вырашэнні такіх важных для людзей пытанняў, як ўмацаванне суверэнітэту, бяспека, працвітанне і эканамічнае развіццё. Гэтыя фундаментальныя прынцыпы закладзены ў аснову шматвектарнага палітычнага курсу Беларусі", - падкрэсліў віцэ-спікер. Мір і бяспека заснаваны перш за ўсё на ўстойлівым эканамічным развіцці і дабрабыце грамадзян. "Менавіта з гэтага мы зыходзілі, выступаючы сузаснавальнікам Групы падтрымкі Шаўковага шляху", - абазначыў ён пазіцыю Беларусі.

На палях канферэнцыі Баляслаў Пірштук правёў шэраг двухбаковых сустрэч. Так, са старшынёй ПА АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі і генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэла віцэ-спікер абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння беларускага парламента і асамблеі. На перагаворах з міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-мангольскіх адносін. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў сустрэўся таксама з дэлегацыямі Аўстрыі, Азербайджана, Сербіі, Таджыкістана і Швейцарыі.

Напярэдадні канферэнцыі Баляслаў Пірштук правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Азербайджане Генадзем Ахрамовічам, дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.

Канферэнцыя арганізавана Мілі Меджлісам Азербайджана сумесна з Групай падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.