Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 верасня 2016, 17:52
Вадзім Богуш

Педагог павінен пастаянна ўдзяляць увагу свайму прафесійнаму развіццю

Вадзім Богуш

Педагог павінен пастаянна ўдзяляць увагу свайму прафесійнаму развіццю. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш перад урачыстым мерапрыемствам напярэдадні Дня настаўніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вадзім Богуш адзначыў, што настаўнік павінен быць заўсёды наперадзе, з'яўляцца прыкладам для свайго вучня. Добры педагог пастаянна імкнецца да новых прафесійных планак, дасягае новых арыенціраў. Для павышэння кваліфікацыі сёння ёсць шмат магчымасцей, у тым ліку на рэгіянальным узроўні. Штогод Міністэрства адукацыі праводзіць конкурс "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт", дзе разглядаюцца лепшыя настаўніцкія ініцыятывы, якія педагогі выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе. Без самаадукацыі таксама не абысціся, адзначыў першы намеснік міністра. Тэхналогіі вельмі імкліва развіваюцца, і сучасны настаўнік павінен паспяхова імі валодаць.

Звяртаючыся да педагогаў у час урачыстага мерапрыемства, Вадзім Богуш падкрэсліў: "Аб прафесіі настаўніка шмат сказана. Тая сфера, у якой мы працуем, прадугледжвае вельмі высокія стандарты, таму што мы працуем з дзецьмі - тымі, хто хутчэй за нас, хто павінен быць лепш за нас. І ў тым, што гэта так, ёсць вялікая заслуга настаўніцкага корпуса. Спачатку мы ставім нашых дзяцей на ногі, потым дапамагаем ісці побач, затым бяжым разам з імі і вельмі радуемся іх поспехам, калі яны нас абганяюць".

У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня настаўніка сабраліся каля 500 настаўнікаў, выхавальнікаў дашкольных устаноў, педагогаў дадатковай адукацыі з усіх абласцей Беларусі. Лепшых з іх узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, за шматгадовую працу ў сістэме адукацыі лепшым быў уручаны нагрудны знак Міністэрства адукацыі "Выдатнiк адукацыi" і ганаровая грамата міністэрства.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі