Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 ліпеня 2017, 17:10

Павышэнне пазнаваемасці Беларусі на сусветнай арэне патрабуе комплекснага вырашэння

Павышэнне пазнаваемасці Беларусі на сусветнай арэне патрабуе комплекснага вырашэння, заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важная задача для развіцця Беларусі, якая патрабуе комплекснага вырашэння, - павышэнне пазнаваемасці нашай дзяржавы на сусветнай арэне. Сёння ўспрыманне краіны шмат у чым змянілася ў станоўчы бок. Многія ў свеце ведаюць пра Беларусь, Мінск, Прэзідэнта. Але трэба самакрытычна прызнаць, што вельмі мала ведаюць, які патэнцыял у краіны. Таму больш актыўнае выкарыстанне турыстычных магчымасцей - гэта патрабаванне часу", - адзначыў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, шмат укладзена ў развіццё інфраструктуры Беларусі, цяпер гэта неабходна матэрыялізаваць у фактар прывабнасці для іншаземцаў.

Уладзімір Макей канстатаваў, што ўвядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму адыграла сваю ролю, пасадзейнічала росту колькасці турыстаў. Удасканаленне гэтай палітыкі дазволіла б нам рухацца далей. Таму па выніках года будуць вывучаны вынікі дзеяння пяцідзённага бязвізавага рэжыму і ўнесены прапановы па далейшым удасканаленні гэтай работы з прыцягненнем экспертнага патэнцыялу Сусветнай турысцкай арганізацыі.

"Наступны крок - актыўная папулярызацыя нацыянальнага турыстычнага брэнда. Міжнародны вопыт сведчыць, што накіраванне на гэтыя мэты мізэрнай часткі даходаў ад турбізнесу істотна садзейнічае развіццю турызму і дае значны эканамічны эфект. Разам з зацікаўленымі наконт гэтага будуць падрыхтаваны комплексныя прапановы", - канстатаваў міністр

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі