Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
24 жніўня 2016, 13:58
Алег Андрэйчык

Павелічэнне колькасці турыстаў на Аўгустоўскім канале стымулюе развіццё сферы паслуг

Алег Андрэйчык
Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама

Магчымасць бязвізавага ўезду на Аўгустоўскі канал для замежных турыстаў стымулюе развіццё сферы паслуг. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

"У так званую бязвізавую зону трапляе не толькі сам Аўгустоўскі канал, але і амаль увесь Гродзенскі раён і, вядома, старадаўні горад Гродна. Гэта накладае на нас усіх пэўную адказнасць. Перш за ўсё гродзенцы павінны паказаць, што яны ветлівыя гаспадары", - адзначыў Алег Андрэйчык. Ён падкрэсліў, што чакаецца павелічэнне патоку турыстаў, таму сур'ёзныя задачы паўстаюць перад сферай абслугоўвання.

"Важна, каб сэрвіс адпавядаў сусветным стандартам. Датычыцца гэта як сферы грамадскага харчавання, так і гасцінічнага бізнесу, а таксама ўсіх, хто аказвае турыстычныя паслугі. Прычым неабходна не толькі павысіць якасць абслугоўвання, але і ўсім занятым у гэтай сферы работнікам узняць узровень ведання замежных моў", - сказаў Алег Андрэйчык. Ён падкрэсліў, што вялікая работа праводзіцца ў плане навігацыі, арыентавання турыстаў на мясцовасці, і дадаў, што "важна не толькі стварыць турыстычны прадукт, але і здолець цікава яго падаць і, вядома, прадаць".

Указ нумар 318 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" падпісаны 23 жніўня. Дакумент устанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку "Аўгустоўскі канал" і прылеглых да яго тэрыторыях. Такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную граніцу Беларусі з Польшчай цераз пункты пропуску "Лясная" ("Рудаўка") і "Брузгі" ("Кузніца Беластоцкая"), з Літвой цераз пункты пропуску "Прывалка" ("Швяндубрэ") і "Прывалка" ("Райгардас"). Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года з магчымасцю прадаўжэння на нявызначаны тэрмін. Палажэнні ўказа, што датычацца ўстанаўлення бязвізавага парадку ўезду і выезду для замежных грамадзян, уступаюць у сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі