Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 студзеня 2018, 15:42
Наталля Качанава

Пасыл для пераўтварэння "Белай Русі" ў партыю пакуль не выспеў

Наталля Качанава

Пасыл для пераўтварэння "Белай Русі" ў партыю пакуль не выспеў. Такое меркаванне 19 студзеня па выніках ІІІ з'езда РГА "Белая Русь" журналістам выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Наталля Качанава, "Белая Русь" або нейкая іншая грамадская арганізацыя стане партыяй тады, калі гэта будзе трэба людзям, членам гэтай арганізацыі. "Калі будзе пасыл, неабходнасць у гэтым, і яна наспее, тады і магчыма будзе стварэнне партыі", - дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. "Пакуль такога мы не ўбачылі і не пачулі. Значыць, пакуль не час", - сказала яна.

Ацэньваючы вынікі работы "Белай Русі" за папярэднюю пяцігодку, Наталля Качанава падкрэсліла, што арганізацыя прырасла колькасна, паспяхова вырашала пастаўленыя перад ёй задачы. У якасці прыкладу яна прывяла грамадскія прыёмныя, назваўшы іх знакавым і значным праектам.

Закранаючы перспектывы грамадскага аб'яднання, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што многія з іх былі акрэслены на з'ездзе членамі "Белай Русі". У іх ліку задачы па рабоце з моладдзю. У гэтым напрамку "Белая Русь" мае намер больш цесна супрацоўнічаць з маладзёжнымі арганізацыямі. Наталля Качанава звярнула ўвагу, што "Белая Русь" - гэта таксама і добры кадравы рэзерв для вертыкалі ўлады.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта згадала і пытанні, звязаныя з работай на міжнароднай арэне, куды грамадскаму аб'яднанню, паводле яе слоў, трэба выходзіць. "У краіне грамадскае аб'яднанне сябе зарэкамендавала. Сёння гэту арганізацыю прызнала і міжнародная супольнасць", - сказала Наталля Качанава.

Яна адзначыла важнасць таго, што "Белая Русь", і на з'ездзе гэта гучала неаднаразова, гарантуе падтрымку сацыяльнай палітыкі дзяржавы. "Гэта клопат аб кожным чалавеку, кожным грамадзяніне нашай краіны, яе будучым", - рэзюмавала Наталля Качанава.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі