Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 снежня 2016, 15:17
Аляксандр Сурыкаў

Пастаўляемыя ў Расію беларускія прадукты харчавання - найвышэйшай якасці

Аляксандр Сурыкаў

Беларускія прадукты харчавання, якія пастаўляюцца ў Расію, - найвышэйшай якасці, заявіў 20 снежня журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Граніцу Расіі за 10 месяцаў перасякло 1,1 млн т мяса-малочных прадуктаў харчавання. Гэта каласальныя аб'ёмы паставак. Вернута службамі Рассельгаснагляду назад вытворцам 7,5 тыс. т. Гэта сведчыць аб тым, што пастаўляемыя беларускія прадукты харчавання - найвышэйшай якасці", - адзначыў пасол.

Адносна беларускіх прадпрыемстваў, для якіх абмежаваны допуск на расійскі рынак, Аляксандр Сурыкаў лічыць іх колькасць нязначнай. Паводле яго даных, усяго 20 з 600. "Гэта лічба таксама сведчыць аб найвышэйшай якасці беларускіх прадуктаў харчавання", - сказаў ён.

Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў, што 95 працэнтаў беларускіх прадуктаў харчавання, якія ідуць на экспарт, пастаўляюцца на расійскі рынак.

Што датычыцца выяўляемага ў Расіі фальсіфікату пад маркай беларускай прадукцыі, то Аляксандр Сурыкаў лічыць, што гэта таксама паказчык якасці беларускіх прадуктаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі