Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 сакавіка 2017, 19:51
Уладзімір Андрэйчанка

Парламенцкую дыпламатыю можна актыўней задзейнічаць пры падрыхтоўцы дарожных карт супрацоўніцтва

Уладзімір Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэсурс парламенцкай дыпламатыі можна актыўней задзейнічаць пры падрыхтоўцы і рэалізацыі дарожных карт і праграмных дакументаў, падпісаных з замежнымі краінамі. Такое меркаванне выказаў 30 сакавіка старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў ходзе семінара, прысвечанага актуальным пытанням міжнароднай дзейнасці і міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, дэпутаты імкнуцца задзейнічаць парламенцкую дыпламатыю для садзейнічання ў развіцці гандлёва-эканамічных сувязей, вытворчай кааперацыі, рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў. "Каб гэта работа ажыццяўлялася эфектыўна і скаардынавана, неабходна пастаянна ўзаемадзейнічаць з урадам, Міністэрствам замежных спраў, галіновымі міністэрствамі і ведамствамі. Дэпутаты гатовы прымаць самы актыўны ўдзел у рабоце міжурадавых камісій і камітэтаў, дзелавых форумах і іншых двухбаковых мерапрыемствах. Думаю, што рэсурс парламенцкай дыпламатыі можна актыўней задзейнічаць пры падрыхтоўцы і рэалізацыі дарожных карт і праграмных дакументаў, падпісаных з замежнымі краінамі, бо дэпутаты па прычыне свайго статусу могуць уздымаць вельмі актуальныя тэмы, а парламенцкія кантакты часта аказваюцца дзейсным альтэрнатыўным шляхам для таго, каб "расшыць" вузкія месцы ў міждзяржаўных адносінах", - заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён лічыць, што станоўча зарэкамендавала сябе такая форма супрацоўніцтва, як арганізацыя і правядзенне сумесных візітаў парламенцкай дэлегацыі і дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі ў замежныя дзяржавы. Гэта дае магчымасць комплексна вырашаць знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя задачы. Напрыклад, з 9 па 13 красавіка беларуская парламенцкая дэлегацыя ў такім фармаце плануе ажыццявіць візіт у Пакістан. Плануецца абмеркаваць вялікі блок пытанняў аб рэалізацыі праектаў у сельскагаспадарчай сферы.

Уладзімір Андрэйчанка таксама паведаміў, што ў Нацыянальным сходзе шостага склікання для ажыццяўлення кантактаў, умацавання і развіцця сувязей сфарміравана 70 рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў, дзве міжпарламенцкія камісіі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Арменіі і Вярхоўнай радай Украіны, а таксама 13 дэлегацый для работы з міжнароднымі арганізацыямі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі