Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 верасня 2016, 11:54
Кент Харстэд

Парламенцкія выбары - важны дзень для беларускага народа

Кент Харстэд
Намеснік старшыні ПА АБСЕ

Парламенцкія выбары - важны дзень для беларускага народа, заявіў сёння спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецкаардынатар наведаў выбарчы ўчастак нумар 463 Кальварыйскай выбарчай акругі нумар 104, на якім цікавіўся арганізацыяй працэсу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і адзначыў добры ўзровень падрыхтоўкі выбараў на ўчастку. "Гэта вельмі важны дзень для беларускага народа. Сёння праходзяць выбары з вялікай колькасцю кандыдатаў, і з нецярпеннем чакаем вынікаў, хто ж будзе выбраны ў ніжнюю палату беларускага парламента", - адзначыў ён.

Кент Харстэд падкрэсліў, што гэта ўжо чацвёртыя выбары ў Беларусі, на якіх ён з'яўляецца наглядальнікам. Усяго ж ад АБСЕ, паводле слоў спецкаардынатара, на выбарчых участках па ўсёй краіне прадстаўлены 375 наглядальнікаў ад гэтай арганізацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі