Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 верасня 2016, 16:00
Уладзімір Якунін

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў адпаведнасці з усімі стандартамі дэмакратыі

Уладзімір Якунін
Грамадскі і палітычны дзеяч Расіі

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў адпаведнасці з усімі стандартамі дэмакратыі. Такое меркаванне журналістам выказаў 14 верасня ў Мінску вядомы расійскі грамадскі і палітычны дзеяч Уладзімір Якунін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбары былі праведзены ў адпаведнасці з усімі неабходнымі стандартамі дэмакратыі, падабаецца камусьці ці не падабаецца - гэта факт", - сказаў Уладзімір Якунін, адказваючы на пытанне журналістаў аб яго стаўленні да выбараў і ацэнкі іх з боку заходніх дзяржаў і ЗША.

Праведзеныя выбары ў Беларусі, паводле яго слоў, паказваюць "кансалідаванасць грамадства вакол Прэзідэнта, вакол улады". "Лічу, што перад новым складам парламента і Прэзідэнтам наперадзе вельмі няпростая работа", - адзначыў ён.

Уладзімір Якунін сёння прачытаў лекцыю студэнтам і выкладчыкам БДУ, у якой падрабязна спыніўся на пытаннях, што датычацца ўстойлівасці палітычных сістэм ва ўмовах бягучага сусветнага крызісу.

Паводле яго слоў, Расія цяпер з'яўляецца моцнай дзяржавай, з якой у ваеннай сферы могуць канкурыраваць толькі ЗША.

"Многія замежныя СМІ трубяць аб тым, што Brexit выгадны Расіі, хоць на самай справе гэта не так. Чаму, калі ў свеце адбываецца штосьці негатыўнае, то гэта абавязкова павінна быць выгадна Расіі?" - задаўся пытаннем Уладзімір Якунін.

Ён выказаў недаўменне з'яўленнем у ЗША такой палітычнай фігуры як Трамп, выказаў упэўненасць у павышэнні палітычнай і эканамічнай значнасці Кітая, адзначыў усё большую ролю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў забеспячэнні бяспекі ў Цэнтральнай Азіі і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі