Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 ліпеня 2016, 18:54
Лідзія Ярмошына

Парламенцкая кампанія праходзіць пад пільным грамадскім кантролем

Лідзія Ярмошына
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць пад пільным грамадскім кантролем. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным 14 ліпеня на інтэрнэт-партале Выбары-2016, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла актыўнасць нацыянальных наглядальнікаў. "Яны зарэгістраваны ва ўсіх акруговых выбарчых камісіях, іх шмат у ЦВК. Працэс удзелу ў выбарах, прынамсі з боку патэнцыяльных кандыдатаў, на гэты момант праходзіць пад пільным грамадскім кантролем", - сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама на 11 ліпеня, выбарчымі камісіямі акрэдытавана 240 нацыянальных наглядальнікаў, у тым ліку 15 - ад грамадзян шляхам падачы заяў, 21 - ад палітычных партый і 204 - ад грамадскіх аб'яднанняў.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў таксама 44 міжнародныя наглядальнікі. Усе яны прадстаўляюць СНД. У тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) акрэдытаваны 8 наглядальнікаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі