Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 мая 2016, 11:32
Ігар Рачкоўскі

Памылкі зборнай на ЧС неабходна ўлічыць пры падрыхтоўцы да алімпійскай кваліфікацыі

Ігар Рачкоўскі

Памылкі на чэмпіянаце свету па хакеі, што завяршыўся для зборнай Беларусі, неабходна ўлічыць пры падрыхтоўцы да алімпійскай кваліфікацыі, якая адбудзецца ў верасні бягучага года ў Мінску. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі пасля гульні беларусаў з французамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

 

"Мы дэталёва разбяром выступленне каманды на сусветным форуме. Гэта вельмі важна ўлічыць пры падрыхтоўцы да алімпійскай кваліфікацыі, паколькі праз паўтара месяца зборная пачне ўжо рыхтавацца да гэтага старту. Нам трэба атрымаць урокі і правесці больш якасную работу", - адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі хакея.

Таксама кіраўнік ФХБ лічыць далёка не асноўнай прычынай няўдач у Санкт-Пецярбургу складаны каляндар у групе В.

"Пасля таго, як па камандзе праехалі тры танкі (Фінляндыя, ЗША, Канада. - Заўвага БЕЛТА), у нас быў лепшы каляндар, аб якім толькі можна марыць: дастаткова паўз паміж гульнямі, у той час як нашы сапернікі праводзілі спараныя матчы і, здавалася, павінны былі больш стомленымі падыходзіць да паядынкаў з намі. Пасля заключнай гульні турніру з французамі зайшоў у раздзявалку да хлопцаў, на тварах не было ўсмешак. Ніхто не радаваўся перамозе і таму, што мы змаглі застацца ў эліце. Наадварот, на тварах было нейкае недаўменне, смутак, паколькі мы ехалі сюды з зусім іншай мэтай. Гэта сведчыць і аб тым, што ігракі паважаюць і сябе, і балельшчыкаў, разумеюць, што павінны былі зрабіць значна больш. Я абсалютна не задаволены падрыхтоўкай варатароў. Таму ёсць пэўныя пытанні да трэнерскага штаба, які адказваў за гэты напрамак. У цэлым назаву выступленне каманды нездавальняючым", - расказаў Ігар Рачкоўскі.

Старшыня ФХБ таксама выказаў удзячнасць балельшчыкам, якія актыўна падтрымлівалі зборную ў Санкт-Пецярбургу.

На 80-м чэмпіянаце свету па хакеі беларуская каманда заняла 12-е месца. Лепшым рэзультатам выступлення на сусветных форумах застаецца шостае месца, якога зборная дабілася ў 2006 годзе.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі