Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 чэрвеня 2016, 16:05
Міхаіл Жураўкоў

Нельга параўноўваць балы ЦТ і адзнакі з атэстата

Міхаіл Жураўкоў

Нельга параўноўваць балы, атрыманыя на цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ), з адзнакамі са школьнага атэстата, заявіў 30 чэрвеня журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

"Нельга параўноўваць балы па тэсціраванні з адзнакамі атэстата. Гэта рознае. ЦТ - адносныя балы па складанасці задач і па колькасці абітурыентаў, якія рашаюць тыя ці іншыя задачы, значыць, гэта своеасаблівае ранжыраванне. Таму такое меркаванне, што 20-30 балаў, як двойка ў школе, абсалютна неправамерна", - растлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

У Беларусі яшчэ не падведзены канчатковыя вынікі цяперашняга ЦТ. Як чакаецца, гэта адбудзецца на наступным тыдні. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што самае галоўнае не колькасць тых, хто атрымаў 100 або 0 балаў. "Галоўнае, якія балы набірае асноўная катэгорыя", - сказаў кіраўнік Мінадукацыі.

Ён дадаў, што ў 2016 годзе ў параўнанні з мінулым годам значна павялічылася колькасць тых, хто напісаў ЦТ на 30-60 балаў. Паводле слоў міністра, гэта сведчыць у тым ліку аб тым, што абітурыенты сталі больш рыхтавацца.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі