Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
07 лютага 2019, 17:29
Павел Калаур

Настаў перыяд шырэй пагаварыць аб даверы да нацыянальнай валюты

Павел Калаур
Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур бачыць падставы для больш шырокай размовы аб росце даверу да нацыянальнай валюты. Аб гэтым ён заявіў журналістам па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Мы перакананы, што цяпер ужо настаў той перыяд, калі мы павінны, можа, крыху шырэй і глыбей пагаварыць аб даверы да сваёй нацыянальнай валюты. У нас былі розныя перыяды. Гістарычная памяць, безумоўна, у насельніцтва прысутнічае. Але мы ў апошнія чатыры гады разам з урадам дэманстравалі, што пастаўленыя мэты па забеспячэнні цэнавай стабільнасці забяспечваюцца. Гэта дае магчымасць захаваць пакупную здольнасць нацыянальнай валюты", - сказаў кіраўнік Нацбанка.

У гэтым кантэксце Павел Калаур адзначыў важнасць паважлівага стаўлення да нацыянальнай валюты, каб пашырылася сфера яе прымянення. "Не павінна быць выкарыстання замежнай валюты ў разліках унутры краіны, таму што ёсць свой законны плацежны сродак - беларускі рубель, і ім трэба разлічвацца. Мы павінны адыходзіць ад гэтых рудыментаў, якія гістарычна ў нас склаліся, калі быў няпросты перыяд", - падкрэсліў ён.

Што датычыцца 25-годдзя беларускага рубля, то да гэтай даты плануецца прымеркаваць шэраг мерапрыемстваў. У тым ліку будзе апублікавана больш інфармацыі аб этапах станаўлення нацыянальнай валюты і Нацыянальнага банка як інстытута незалежнай дзяржавы. Кіраўнік Нацбанка таксама нагадаў, што ў бягучым годзе ў абарачэнні з'явяцца абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў. Дадаткова будуць выпушчаны ў абарачэнне і некаторыя наміналы манет.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, цяпер Нацыянальны банк распрацоўвае стратэгію па павышэнні даверу да нацыянальнай валюты.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі