Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 чэрвеня 2016, 19:26
Андрэй Белякоў

Накіраваныя на падтрымку моладзі рэсурсы цалкам акупяцца

Андрэй Белякоў
Першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ"

Накіраваныя на падтрымку моладзі рэсурсы акупяцца з лішкам. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", дэлегат пятага Всебеларускага народнага сходу Андрэй Белякоў, каменціруючы вынікі завершанага 23 чэрвеня ў Мінску форуму.

Як адзначыў Андрэй Белякоў, такі прыярытэт, як моладзь, вызначаны праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў ліку асноўных на бліжэйшую пяцігодку. "Рэсурсы, што будуць накіраваны на падтрымку моладзі, акупяцца с лішкам, бо гэта доўгатэрміновыя інвестыцыі ў будучыню нашай беларускай дзяржавы", - дадаў першы сакратар ЦК.

"У сваім дакладзе кіраўнік дзяржавы абазначыў асноўныя напрамкі падтрымкі моладзі і падкрэсліў цэнтральную ролю ва ўсёй гэтай маштабнай рабоце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. І гэта невыпадкова, бо БРСМ сёння аб'ядноўвае сотні тысяч маладых, ініцыятыўных і адданых сваёй краіне людзей, для якіх уласная самарэалізацыя, дабрабыт сваёй сям'і і працвітанне Радзімы - непарыўныя паняцці", - сказаў Андрэй Белякоў.

Першы сакратар ЦК выказаў упэўненасць, што моладзь - і дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, і тыя, хто з вялікай цікавасцю назіраў за ходам сходу праз інтэрнэт і сродкі масавай інфармацыі - натхнілася і будзе ў авангардзе развіцця моцнай і незалежнай Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі