Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 чэрвеня 2017, 14:02
Уладзімір Дворнік

Мясцовым органам улады ў рабоце са зваротамі грамадзян трэба дзейнічаць на апярэджанне

Уладзімір Дворнік

Мясцовым органам улады пры рабоце са зваротамі грамадзян трэба дзейнічаць на апярэджанне. Такое меркаванне старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік выказаў 17 чэрвеня па выніках прамой тэлефоннай лініі ў размове са спецыялістамі, якія курыруюць работу са зваротамі грамадзян у раёнах вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба больш дэталёва і глыбока разбірацца ў праблемах насельніцтва, не кідаць справу на паўдарозе. Мясцовым райвыканкамам, дэпутатам нельга займаць сузіральную або пасіўную пазіцыю і даводзіць да таго, што чалавек звяртаецца з просьбай па некалькі разоў. Трэба працаваць над вырашэннем праблемы так, каб з цягам часу яна не ператварылася ў дзве або тры новыя. А лепш за ўсё - працаваць на апярэджанне", - лічыць старшыня аблвыканкама.

Уладзімір Дворнік таксама папрасіў больш актыўна прыцягваць да работы са зваротамі грамадзян дэпутацкі корпус. "Вы бачыце сёння, пэўная катэгорыя пытанняў не вырашаецца на працягу доўгага часу. Ёсць дэпутаты. Звядзіце іх з насельніцтвам, падкажыце. І няхай гэты дэпутат, які мае статус, паўнамоцтвы і аўтарытэт, растлумачыць чалавеку, што ў гэтай сітуацыі можна або нельга зрабіць", - сказаў ён.

17 чэрвеня на прамую тэлефонную лінію старшыні аблвыканкама паступіла 30 званкоў. У асноўным яны датычыліся сямейных спрэчак, медыцынскага абслугоўвання, працаўладкавання, зямельных пытанняў. Людзі тэлефанавалі таксама з просьбамі аб растлумачэнні тых ці іншых момантаў, паступалі і падзякі. Напрыклад, жыхарка Мазыра падзякавала за тое, што пасля ўмяшання кіраўніка рэгіёна было прынята рашэнне не будаваць шматпавярховы дом там, дзе жыхары суседніх дамоў хочуць закласці сквер. Яна таксама праінфармавала, што сквер сіламі мясцовых жыхароў паспяхова функцыянуе, і папрасіла пасадзейнічаць у пытанні аснашчэння месца адпачынку спартыўнымі снарадамі і лавачкамі.

"Людзі ўжо не звяртаюцца з цяжкімі пытаннямі, для вырашэння якіх патрэбны значныя фінансавыя або фізічныя затраты. Таму заклікаю ўсіх настроіцца на работу і зрабіць так, каб праблем, якія хвалююць грамадзян сёння, было менш. А менш іх будзе тады, калі кожны з вас будзе асабіста ўдзельнічаць у іх вырашэнні: не чакаць, што ўсё само сабой вырашыцца, а працаваць на апярэджанне, закрываючы ўсе тэмы", - даручыў Уладзімір Дворнік.

Усе звароты, што паступілі 17 чэрвеня, былі ўзяты на асабісты кантроль старшыні аблвыканкама. Уладзімір Дворнік даў даручэнне ў максімальна сціслыя тэрміны (не больш як два тыдні) разабрацца ва ўсіх пытаннях.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі