Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 кастрычніка 2016, 17:33
Андрэй Кабякоў

Мясцовыя віды паліва - важнейшы рэсурс энергетычнай бяспекі краіны

Андрэй Кабякоў

Мясцовыя віды паліва з'яўляюцца важнейшым рэсурсам эканамічнай і энергетычнай бяспекі краіны. Такое меркаванне выказаў 14 кастрычніка ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты рэсурс, паводле слоў кіраўніка ўрада, павінен быць у поўнай меры задзейнічаны з улікам эканамічнага складніка. У якасці прыкладу таго, наколькі рацыянальна гэта можна зрабіць, прэм'ер-міністр прывёў рэчыцкую міні-ЦЭЦ, якую наведаў 14 кастрычніка. "Гэта прадпрыемства дае добры эфект практычна без прыцягнення прыроднага газу, выкарыстоўваючы брыкет і драўняныя шчэпкі. Яно забяспечвае круглы год неабходныя аб'ёмы цяпла і электрычнай энергіі ў даволі вялікім раёне горада Рэчыцы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Магутнасць міні-ЦЭЦ складае 4,2 МВт па электрычнай і 19,6 МВт па цеплавой энергіі. У 2015 годзе за кошт выкарыстання мясцовых відаў паліва на прадпрыемстве было сэканомлена ў эквіваленце 10,2 млн куб.м прыроднага газу.

Станоўчы вопыт гэтага прадпрыемства заслугоўвае таго, каб быць укаранёным у іншых рэгіёнах, сказаў прэм'ер-міністр журналістам. "У цэлым прыкладаў па ўмелым выкарыстанні мясцовых відаў паліва ў краіне нямала. Кожны з іх па-свойму ўнікальны, і таму тыя, хто плануе рэалізаваць праект, маюць магчымасць выбраць найбольш аптымальны варыянт для максімальна эфектыўнага выкарыстання мясцовых відаў паліва", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Тэма рабочай паездкі прэм'ер-міністра ў Гомельскую вобласць - кантроль выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні па рэалізацыі ўказа нумар 253 ад 4 ліпеня 2016 года "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый", выкарыстанні мясцовых відаў паліва, а таксама рэалізацыі праектаў дрэваапрацоўкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі