Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 красавіка 2018, 12:02
Валерый Малашка

Медыкі павінны прыводзіць бацькам пераканаўчыя аргументы на карысць вакцынацыі

Валерый Малашка
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Медыкі ў гутарцы з бацькамі павінны прыводзіць пераканаўчыя аргументы на карысць вакцынацыі, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка ў сувязі з выпадкамі адру, якія рэгіструюцца ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Валерыя Малашкі, бацькі не заўсёды чуюць довады спецыялістаў, калі прымаюць рашэнне адмовіцца ад прышчэпкі дзіцяці. Да таго ж не кожны з бацькоў ведае аб сваім прышчэпачным статусе, каб пры неабходнасці зрабіць прышчэпку і такім чынам пазбегнуць пагрозы захварэць.

У сувязі з гэтым міністр звярнуў увагу, што ў першую чаргу медыцынскія работнікі павінны быць пераканаўчымі ў пытаннях вакцынацыі. А ў бацькоў павінна быць разуменне важнасці прышчэпак супраць адру. З-за актыўнай міграцыі насельніцтва ўзрастаюць рызыкі падхапіць вірус. "Мы сёння актыўна падарожнічаем, і чалавек, вядома, сустракаецца з інфекцыйнымі захворваннямі. Прычым адзёр - далёка не самае грознае", - сказаў Валерый Малашка.

Спецыялісты не раз адзначалі, што вакцыны сталі заложнікамі ўласнай эфектыўнасці. Дзякуючы ім людзі забылі аб эпідэміях і цяпер недаацэньваюць рызыкі кіруемых інфекцый.

Чарговы ў Беларусі лабараторна пацверджаны выпадак адру выяўлены ў Мінску. Дзіця не было прышчэплена супраць адру, паколькі бацькі адмовіліся ад вакцынацыі. Устаноўлена, што заражэнне адбылося за межамі краіны ў час турыстычнай паездкі ў Егіпет і Украіну. У сувязі з рэгістрацыяй выпадку адру праводзіцца поўны комплекс санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі трымае сітуацыю на пастаянным кантролі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі