Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 кастрычніка 2016, 18:56
Андрэй Белякоў

Маладыя сем'і на конкурсе "Уладар вёскі" яскрава прадстаўляюць традыцыі сваіх рэгіёнаў

Андрэй Белякоў
Першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ"

Маладыя сем'і на конкурсе "Уладар вёскі" яскрава прадстаўляюць традыцыі сваіх рэгіёнаў. Такое меркаванне выказаў 21 кастрычніка журналістам першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў у час фіналу рэспубліканскага сямейнага праекта "Уладар вёскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі конкурс толькі з'явіўся, то асноўная яго задача была папулярызаваць працу і жыццё ў вёсцы. А сёння маладыя людзі, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, з'яўляюцца прыкладам таго, як павінна выглядаць сапраўдная сям'я, - падкрэсліў Андрэй Белякоў. - Вельмі важна, што гэтыя маладыя сем'і захоўваюць традыцыі сваіх рэгіёнаў, продкаў. І свае веды перадаюць ужо сваім дзецям. Усё гэта - выхаванне маладога пакалення ў лепшых традыцыях нашай краіны. Тое, што сёння сем'і з усіх куткоў Беларусі прымаюць удзел у праекце, сведчыць аб тым, што ён запатрабаваны, патрэбны і цікавы". Такія праекты заўсёды збіраюць вялікія сем'і і шматлікія групы падтрымкі.

Фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі" праходзіць у Мінскай вобласці. Галоўныя героі папулярнага маладзёжнага праекта - шэсць беларускіх сем'яў з розных куткоў Беларусі. Яны перамаглі ўжо ў раённых і абласных этапах праекта, цяпер разам са сваімі дзецьмі спаборнічаюць за тытул "Уладар вёскі-2016" у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.

Арганізатарам "Уладара вёскі" выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Белаграпрамбанка, а таксама Беларускага саюза жанчын.

Конкурс "Уладар вёскі" стартаваў у Глыбоцкім раёне 6 мая 2007 года. У 2008-м маладзёжная ініцыятыва была падтрымана на рэспубліканскім узроўні. Праект атрымаў пастаянную прапіску ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ён рэалізуецца як рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект, галоўная мэта якога - садзейнічанне замацаванню маладых сем'яў у вёсцы, умацаванне інстытута сям'і, папулярызацыя гістарычных, культурных каштоўнасцей, традыцый беларускай вёскі, далучэнне моладзі да здаровага ладу жыцця.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі