Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 кастрычніка 2016, 15:45
Дзмітрый Мірончык

Крытыка ЕС у адрас Беларусі павінна мець непрадузяты і канструктыўны характар

Дзмітрый Мірончык

Крытыка, што выказваецца Еўрасаюзам у адрас Беларусі, павінна мець непрадузяты і канструктыўны характар, заявіў 27 кастрычніка на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па просьбе журналістаў Дзмітрый Мірончык пракаменціраваў праведзеную напярэдадні сесію Еўрапарламента, дзе абмяркоўвалася сітуацыя па Беларусі. "З нашага пункту гледжання, паказальным стала тое, што нараўне з традыцыйнымі крытычнымі заявамі і каментарыямі прагучалі некаторыя пазітыўныя ацэнкі развіцця грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны, а таксама згадана дасягненне пэўнага прагрэсу ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, - адзначыў ён. - Беларусь, як вам вядома, зацікаўлена ў нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам і яго інстытутамі, уключаючы Еўрапейскі парламент. Іх неабходна выбудоўваць на раўнапраўнай партнёрскай аснове. Адначасова прытрымліваемся думкі аб тым, што крытыка, якая выказваецца ў адрас Беларусі, павінна мець непрадузяты і канструктыўны характар".

Прэс-сакратар МЗС выказаў надзею, што магчымая рэзалюцыя Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі ў лістападзе 2016 года будзе ўлічваць беларускія падыходы, накіраваныя на поўную нармалізацыю адносін з Еўрапейскім саюзам і развіццё добрасуседскага дыялогу, а таксама будзе мець збалансаваны характар.

Дзмітрый Мірончык таксама паведаміў, што 1-2 лістапада ў Мінску пройдуць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў аб узаемадзеянні дзяржаў - удзельніц СНД з Еўрапейскім саюзам, НАТА і па пытаннях еўрапейскай бяспекі. У прыватнасці, удзельнікі кансультацый абмяркуюць гандлёва-эканамічныя наступствы заключэння Грузіяй, Малдовай і Украінай пагадненняў аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Еўрасаюзам для ЗСГ у СНД. Акрамя таго, размова пойдзе аб падыходах ЕС да рэалізацыі палітыкі "Усходняга партнёрства" на постсавецкай прасторы, будзе дадзена агульная ацэнка двухбаковаму ўзаемадзеянню краін СНД і ЕС. Будзе абмяркоўвацца і палітыка Еўрасаюза ў Цэнтральнай Азіі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі