Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 снежня 2017, 12:23
Віктар Аверын

Кааперацыя ўніверсітэтаў і НДІ дасць магчымасць вузаўскай навуцы выйсці на новы ўзровень

Віктар Аверын
Дэкан біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, доктар біялагічных навук, прафесар, дэлегат ІІ З'езда вучоных

Кааперацыя ўніверсітэтаў і НДІ дасць магчымасць вузаўскай навуцы выйсці на новы ўзровень. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дэлегат ІІ З'езда вучоных, дэкан біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, доктар біялагічных навук, прафесар Віктар Аверын.

Паводле яго слоў, пры кааперацыі экспертаў розных галін з'явяцца шырокія магчымасці для новых навуковых даследаванняў і распрацовак, сумеснай вытворчасці інавацыйнай прадукцыі. "Бакі павінны быць зацікаўлены ў супрацоўніцтве, выступаць партнёрамі ў стварэнні агульных праектаў, якія ў перспектыве атрымаюць практычную рэалізацыю, прынясуць прыбытак", - адзначыў вучоны. Ён дадаў, што вузаўская навука павінна быць арыентавана на канкрэтныя напрамкі, рэальна запатрабаваныя ў сучаснай эканоміцы.

Сумесныя праекты вузаўскай навукі з НДІ актыўна рэалізуе біялагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта. Кафедры факультэта супрацоўнічаюць з вучонымі Інстытута лесу НАН, Інстытута радыебіялогіі НАН, Інстытута мікрабіялогіі НАН, плануецца наладжванне сувязей з Інстытутам генетыкі і цыталогіі НАН.

Віктар Аверын таксама звярнуў увагу, што пры падрыхтоўцы маладых спецыялістаў неабходна імкнуцца да практыка-арыентаванага навучання, паколькі менавіта такая арганізацыя навучальнага працэсу з'яўляецца найбольш эфектыўнай у сучасных умовах развіцця эканомікі. Такі падыход прымяняецца пры навучанні студэнтаў па спецыяльнасці "лясная гаспадарка" біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны. Навучэнцы ўжо з першага курса актыўна задзейнічаны ў вучэбных, вытворчых тэхналагічных і пераддыпломных практыках. "Такім чынам у ВНУ забяспечваецца цеснае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі лясной галіны, якія выступаюць заказчыкамі кадраў. Паказчыкам эфектыўнасці такой работы стала паспяховае дзяржаўнае размеркаванне ў канцы лістапада бягучага года. Тады была атрымана вялікая колькасць заявак на маладых спецыялістаў - інжынераў лясной гаспадаркі - з гарантыяй высокай аплаты іх працы", - канстатаваў субяседнік.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі