Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
02 кастрычніка 2018, 12:47
Уладзімір Андрэйчанка

II Еўрапейскія гульні стануць добрай магчымасцю для прэзентацыі дасягненняў Беларусі

Уладзімір Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

II Еўрапейскія гульні стануць добрай магчымасцю для прэзентацыі дасягненняў Беларусі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці асенняй сесіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліка рыхтуецца прыняць II Еўрапейскія гульні. Мы павінны выкарыстаць магчымасці такога прэстыжнага спартыўнага форуму для прэзентацыі дасягненняў нашай краіны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, у значнай ступені ў вырашэнні гэтай задачы могуць дапамагчы грамадскія ініцыятывы, якія рэалізуюцца пад знакам Года малой радзімы. Не толькі сталіца, але і любы іншы населены пункт Беларусі павінны паўстаць перад гасцямі ў самым дастойным выглядзе, упэўнены старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"У сукупнасці ўся сума невялікіх, на першы погляд, але вельмі значных спраў па навядзенні парадку на зямлі здольна надаць сур'ёзны імпульс развіццю мясцовай інфраструктуры, стварэнню рабочых месцаў і падтрымцы слабаабароненых катэгорый насельніцтва", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі