Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Ігар Петрышэнка

Гуманітарная сфера павінна быць уключана ў лічбавы парадак дня

Меркаванні 22.11.2017 | 14:06
Ігар Петрышэнка Ігар Петрышэнка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі

Гуманітарная сфера павінна быць уключана ў лічбавы парадак дня. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 22 лістапада ў Маскве на экспертна-медыйным форуме "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічбавізацыя павінна стаць неад'емнай часткай у тым ліку гуманітарнага ўзаемадзеяння", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле слоў дыпламата, тэма лічбавай эканомікі актыўна абмяркоўваецца і на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта тэма з'яўляецца суперактуальнай і для Беларусі, і для Расіі: прыняты адпаведныя дзяржаўныя праграмы, дарожныя карты па рэалізацыі лічбавага парадку дня. І ўсё гэта не даніна модзе, гэта патрабаванне сённяшняга дня, падкрэсліў пасол.

На яго думку, ёсць пэўныя вынікі ўкаранення лічбавых тэхналогій у гуманітарную сферу: гэта стварэнне электронных баз даных музеяў і бібліятэк, перавод у лічбу вялікіх архіўных масіваў, анлайн-доступ да культурных падзей і бібліятэчных фондаў. Аднак, упэўнены Ігар Петрышэнка, гэтага недастаткова. Павінна стварацца бясшвовая інфармацыйная прастора Саюзнай дзяржавы з агульнымі падыходамі да накаплення, выкарыстання і абароны інфармацыі.

"Гуманітарнае супрацоўніцтва ў лічбавую эпоху - вось як сёння стаіць пытанне", - рэзюмаваў дыпламат.

Форум "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве" праходзіць у Маскве 22-23 лістапада. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі гуманітарных сфер Беларусі і Расіі, якія абмяркоўваюць праблемы музеяў, бібліятэк, кнігавыдавецтва, адукацыі. Арганізатарамі выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння".

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі.