Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 ліпеня 2017, 12:49
Міхаіл Гусман

Галоўнае, што патрабуецца ад журналіста, - быць сумленным у сваёй прафесіі

Міхаіл Гусман
Першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС

Журналісту важна сумленна адлюстроўваць падзеі, якія адбываюцца вакол яго. Такое меркаванне выказаў 12 ліпеня журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман на палях ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Журналісту важна сумленна адлюстроўваць тое, што адбываецца вакол. Галоўнае, што патрабуецца ад журналіста, - быць сумленным у сваёй прафесіі, быць адданым радзіме і пры гэтым мець аб'ектыўны погляд на рэчы", - сказаў Міхаіл Гусман.

Ён канстатаваў высокі ўзровень напружання ў свеце: "Шмат канфліктаў, выклікаў, яны самыя розныя. Ёсць шэраг акалічнасцей, якія ствараюць дадатковую напружанасць. Але я аптыміст у гэтым плане і лічу, што рана ці позна, але любы канфлікт заканчваецца мірам".

Адказваючы на пытанне, ці не заменяць сацыяльныя сеткі журналістыку, Міхаіл Гусман адзначыў, што гэта немагчыма. "Я з павагай стаўлюся да гэтай зусім новай з'явы ў нашым свеце, але не гатовы надаць паважаным удзельнікам працэсаў у сацыяльных сетках статус журналістаў. Журналістыка - гэта прафесія. Ёй трэба вучыцца, у ёй ёсць свае крытэрыі, правілы, гісторыя, настаўнікі, пераемнасць, - сказаў Міхаіл Гусман. - Людзі, якія пішуць у сацыяльных сетках, - гэта іншая сфера нашага жыцця, новая, цікавая, яшчэ неапазнаная, якая мае вялікія перспектывы. Але я не называў бы гэта журналістыкай. Больш таго, я наогул правёў бы строгі водападзел паміж сацыяльнымі сеткамі і прафесійнай журналістыкай".

Пры гэтым ён заўважыў, што кожны, хто выкладвае ў сацыяльныя сеткі фатаграфіі, інфармацыю, вядзе блог, - кідае выклік журналістам. "І гэта добра. Але ўсё ж такі я за прафесію", - рэзюмаваў Міхаіл Гусман.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі