Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
22 лютага 2017, 17:07
Андрэй Белякоў

Добрасумленная праца ва ўсе часы аб'ядноўвала беларусаў

Андрэй Белякоў
Першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ"

Добрасумленная праца ва ўсе часы аб'ядноўвала беларусаў. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ", член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Белякоў.

"Час цяпер няпросты. Праблем хапае. Але каб іх вырашаць і жыць лепш - трэба працаваць. Менавіта праз працу можна дабіцца шмат чаго, - лічыць Андрэй Белякоў. - А дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" з'яўляецца дадатковым стымулам грамадзян да працоўнай дзейнасці. І не трэба яго баяцца. Любыя спекуляцыі на гэту тэму расколваюць грамадства і не вырашаюць праблем. Тым больш што апошнія змяненні ў дэкрэт падкрэсліваюць яго накіраванасць выключна супраць тых, хто свядома ўхіляецца ад абавязкаў па выплаце падаткаў. Пры гэтым людзі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, рашэннем мясцовых органаў улады вызваляюцца ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Як паказвае практыка, на месцах кожная сітуацыя разглядаецца індывідуальна, улады ідуць насустрач тым, хто звярнуўся з абгрунтаванай заявай".

"Працавітасць была і ёсць адна з асноўных якасцей беларусаў. Прыклад - нашы дзяды і прадзеды, якія адстаялі незалежнасць Беларусі ў гады вайны, адбудавалі з руін і попелу краіну і перадалі яе новаму пакаленню", - заўважыў Андрэй Белякоў.

На яго думку, галоўная задача, якая стаіць перад сучаснай моладдзю, не толькі захаваць гэту спадчыну, але і прымножыць яе сваёй працай, ведамі, справамі. "Гэта закладзена ў аснове студатрадаўскага руху. Добрасумленная праца ва ўсе часы аб'ядноўвала наш народ. Яна і сёння кансалідуе моладзь. Юнакі і дзяўчаты не хочуць сядзець на шыі ў бацькоў. Многія з іх і вучацца, і працуюць, і зарабляюць. Такую магчымасць ім прадастаўляюць студэнцкія атрады", - сказаў лідар БРСМ.

Ён расказаў, што сёння па ўсёй краіне стартаваў праект БРСМ "Выбіраем студатрад!". "Асноўным слоганам гэтага года стала кароткая, але ёмістая фраза "Труд - крут!". І гэта меркаванне моладзі, калі хочаце, пазіцыя сучасных студатрадаўцаў, - падкрэсліў першы сакратар. - Тысячы студэнтаў ужо вызначыліся з планамі на лета, а штабы працоўных спраў саюза моладзі дапамогуць юнакам і дзяўчатам знайсці работу даспадобы. Упэўнены, дзякуючы агульным намаганням дзяржавы, БРСМ і моладзі ў нас усё атрымаецца".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі