Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 лютага 2018, 17:20
Леанід Анфімаў

Дэпутатам павінен быць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які вырашае праблемы людзей

Леанід Анфімаў

Дэпутатам мясцовага Савета павінен быць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, прафесіянал сваёй справы і галоўнае - які вырашае праблемы людзей. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў у час галасавання на сваім выбарчым участку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу сябе адказным выбаршчыкам, таму што мне даволі цікава, хто прыйдзе ў прадстаўнічыя органы ўлады. І ад гэтага залежыць перш за ўсё будучыня краіны. Я думаю, наша краіна дастойна спакойнай, стабільнай будучыні", - сказаў Леанід Анфімаў.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5 870 выбарчых участкаў працуюць у штатным рэжыме. Яны будуць адкрыты да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. Паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана больш як 18 тыс. мандатаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі